Мікіта Дзмітрыеў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1992

Дата затрымання: 31 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 снежня 2021

Дата вызвалення: 31 снежня 2023

Суддзя: Аліферук Марыя

Пракурор: Манько Андрэй

Справы: Справа карагодаў

Мікіта Канстанцінавіч Дзмітрыеў - фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за акцыю пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года. 

Мікіту асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Па падліках мусіў выйсці на волю з ПУАТ № 49 напрыканцы 2023 г. 

У Брэсце вынеслі прысуды восьмай групе па "справе карагодаў" — палітвязня адправілі ў калонію

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка агучылі прысуды шасці фігурантам восьмай групай па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша, якога ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюць за кратамі і сёння асудзілі да 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Справу супраць восьмай групы разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Андрэй Манько.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»