Мікіта Бруй
справа «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 сакавіка 2006
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 лютага 2024
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Справы: Справа СБНШ
Мікіта Аляксандравіч Бруй – стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.
У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта" (СБНШ), прызнанага “экстрэмісцкім фармаваннем”. Яго звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
Па гэтай справе ўжо былі асуджаныя 17-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Алег Паўлавіча Дабрыднёў, 19-гадовыя жыхары Гомельскай і Брэсцкай абласцей Кірыл Васільевіч Балахонаў і Уладзіслаў Аляксандравіч Ефімовіч, 27-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці Аляксандр Іванавіч Рукойць. Лёс яшчэ аднаго затрыманага быў невядомы.
Што такое «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»?
У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня 2023 года па сукупнасці злачынстваў 17-гадоваму Мікіце прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непаўналетніх). Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.
На 15 верасня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Мікіты ў Вярхоўным судзе. Суддзя Руслан Царук. Тэрмін пакарання быў скарочаны ў выніку абскарджання з трох да двух гадоў.
22 верасня 2023 г. МУС унесла Мікіту ў "спіс экстрэмістаў".
Напрыканцы лістапада 2023 г. стала вядома, што са следчай турмы № 8 Мікіту перавялі ў выхаваўчую калонію № 2.
Па падліках праваабаронцаў Мікіта вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Праўнука Якуба Коласа асудзілі за рэабілітацыю нацызму, а насамрэч – за удзел у “экстрэмісцкім” фармаванні