Мікіта Богуш
Дата нараджэння: 1 сакавіка 2002
Дата затрымання: 23 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Групы: Студэнты
Мікіта Богуш - студэнт першага курса аднаго з Гомельскіх ВНУ. Яго затрымалі 23 жніўня 2022 года. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён 9 жніўня 2020 года ў цэнтры Жлобіна ўзяў удзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Суд расцаніў гэта, як “удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Таксама Мікіту паставілі ў віну “наўмысную перашкоду руху грамадскага транспарту”. Мікіта разам з іншымі ўдзельнікамі акцыіі “пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісцелі, выкрыквалі розныя лозунгі”.
У судзе Жлобінскага раёну 13 снежня 2022 года Мікіту асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Ерафееў прызначыў Мікіту два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).
Хлопца са Жлобіна асудзілі за ўдзел у пратэстах на два гады “хатняй хіміі”. У якасці доказаў віны — відэа з камер назірання і дэталізацыя тэлефонных размоваў