Мікіта Аўдзік
повар-кандытар
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1986
Дата затрымання: 6 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 чэрвеня 2022
Суддзя: Пазняк Уладзімір, Лабоцкі Віталь
Пракурор: Пронька Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Мікіта Ігаравіч Аўдзік — повар-кандытар з Гродна. Мужчыну абвінавацілі паводле часткі 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года ("Марш адзінства").
7 снежня 2021 года Мікіту прысудзілі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне сакавіка 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Мікіты з Турмы № 1 у бабруйскую ПК № 2.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, Мікіта скончыў адбываць пакаранне ў чэрвені 2022 г.
На 2 снежня 2024 г. у Мікіты ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна прызначаны разгляд справы "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Віталь Лабоцкі.
"Выйшаў не ў той час і не ў тым месцы": гарадзенцу прысудзілі год калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту