Міхаіл Зубкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 кастрычніка 1975
Дата затрымання: 29 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 траўня 2024
Справы: Пратэсты Гомель
Міхаіла Уладзіміравіча Зубкова абвінавацілі ў гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
47-гадовага Міхаіла Зубкова затрымалі 29 кастрычніка 2021 раніцай у маскоўскім метро. Яго спынілі для праверкі пашпарта, і высветлілася, што беларус — у вышуку.
Пазней стала вядома прычына затрымання. Міхаіл Зубкоў у 2020 годзе удзельнічаў у маршах пратэсту ў Гомелі, яго затрымліваў АМАП. Тады мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было і Міхаіл з'ехаў на працу ў Маскву.
3 траўня 2022 года Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў расейскім уладам экстрадаваць Зубкова, яго адвакат Роза Магамедава («Грамадзянскае садзейнічанне») апавясціла пра гэта дзяржорганы. Зубкова павінны былі вызваліць — тэрмін арышту мінаў 14 траўня 2022. Тым не менш, а 10-й раніцы 13 траўня 2022 яго сілком экстрадавалі ў Беларусь.
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 18 жніўня 2022 г. прызнаў Міхаіла Зубкова вінаватым у гвалце і пагрозах яго ўжывання ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці і прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Паводле наяўнай інфармацыі, палітвязень у сакавіку 2023 г. абвясціў галадоўку ў ШІЗА калоніі № 14 на знак пратэсту супраць незаконнага змяшчэння ў штрафны ізалятар.
Як стала вядома, вязня змясцілі ў ШІЗА другі раз за тое, што ён папрасіў у адміністрацыі калоніі выклікаць да яго натарыўса, каб заверыць дакумент, неабходны для яго сям’і. Замест натарыўса Міхаіл атрымаў 10 сутак змяшчэння ў штрафны ізалятар.
Міхаіл выйшаў на волю 6 траўня 2024 г.
Прысуд у Гомелі: удзельнічаў у акцыях пратэсту, прымяніў гвалт да трох супрацоўнікаў АМАП