Міхаіл Суднік

Дата затрымання: 29 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Дар'ю і Міхаіла Суднікаў абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе і асудзілі па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Сямейную пару вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа па фотаздымку з кнігі з плакатамі "Я выхожу". Яны падрыхтавалі адпаведны рапарт і ліст 22 жніўня 2022 года.

У хуткім часе Суднікаў затрымалі і змясцілі пад варту. 

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня 2022 года суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар'і і Міхаілу паводле ч. 1 арт. 342 КК па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Іх вызвалілі ў зале суда.

Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі "Я выхожу"

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выхожу".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»