Міхаіл Стаўроў

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Інчына Юлія

Міхаіла Анатольевіча Стаўрова прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром таго, ён мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3700 рублёў).

Вырак агучыла суддзя Юлія Інчына ў судзе Ленінскага раёну Мінска 20 снежня 2023 году. Міхаіл утрымліваўся пад вартай з 31 кастрычніка па 3 лістапада 2023 году. Потым яго вызвалілі пад заклад у памеры 11 100 рублёў.

Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" і 3700 рублёў штрафу за каментары ў бок Караева і Качанавай

Стала вядома, што інжынера Міхаіла Стаўрова прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»