Міхаіл Макараў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 13 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 траўня 2023
Дата вызвалення: 5 чэрвеня 2023
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Юрысты і адвакаты
Міхаіл Юр'евіч Макараў — адвакат, быў затрыманы 13 верасня 2022 года.
Затрыманне адваката сілавікі звязвалі з абаронай палітзняволеных актывістаў анархічнага руху. Адразу Міхаіла асудзілі на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі ў СІЗА-1.
3 лістапада 2022 г. Мінюст пазбавіў Міхаіла ліцэнзіі з прычыны "дысцыплінарных спагнанняў і за здзяйсненне правінаў, несумяшчальных са званнем адваката".
У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка 2023 г. вынеслі прысуд па справе адваката. Міхаіла Макарава абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла яму адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
6 траўня 2023 г. суддзя Жанна Брысіна разглядзела апеляцыйную скаргу і пакінула прысуд без зменаў.
5 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з СІЗА-1.
Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
«Маці і брат таксама юрысты, жонка адвакат». Што вядома пра арыштаваных адвакатаў