Міхаіл Літвак

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 лістапада 1987

Дата затрымання: 19 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 чэрвеня 2024

Суддзя: Маручак Сяргей

Пракурор: Таранько Аляксандр

Міхаіл Літвак. Фота з сацыяльных сетак

Міхаіл Пятровіч Літвак – жыхар Брэста.

Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня 2023 года разглядаў яго крымінальную справу. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

Суддзёй на працэсе выступаў Сяргей Маручак, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора раёна  Аляксандр Таранько.

З 19 чэрвеня 2023 года Літвак знаходзіўся пад вартай.

9 жніўня 2023 яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў калоніі.

На 22 верасня 2023 г. была прызначана дата разгляду апеляцыйнай скаргі Міхаіла ў Брэсцкім абласным судзе. Старшыня судовай камісіі Вера Філонік. Прысуд набыў моц.

Калонія, у якой палітвязень адбываў пакаранне пасля СІЗА-7, невядомая. 

Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года.

Берасцеец абразіў амапаўца: пракурор запрасіў год калоніі і 120 базавых штрафу

Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня 2023 года разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»