Міхаіл Лінтоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 лістапада 1987

Дата затрымання: 27 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 жніўня 2021

Дата вызвалення: 20 верасня 2022

Суддзя: Яскевіч Ірына

Пракурор: Раманоўская Святлана

Міхаіл Васільевіч Лінтоўскі — вартаўнік-жывёлавод з Мёрскага раёна, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Крымінальную справу на Лінтоўскага завялі за тое, што ён зняў ролік, у якім распавёў анекдот пра Лукашэнку, а ў канцы абразіў яго, назваўшы дэбілам.

27 жніўня 2021 Міхаіла Лінтоўскага прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.

У лютым 2022 стала вядома, што Міхаіла перавялі з СІЗА-2 у папраўчую калонію № 20.

МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Паводле падлікаў праваабаронцаў, Міхаіл цалкам адбыў тэрмін і ў верасні 2022 г. мусіў выйсці на волю.

Паўтара года калоніі за Відэа з анекдотам пра Лукашэнку і слова "дэбіл"

У судзе Мёрскага раёна 27 жніўня адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намеснік пракурора Міёрскага раёна Святлана Раманоўская.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»