Міхаіл Купрэенка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаціла Сяргей

Міхаіл Валер'евіч Купрэенка быў асуджаны ў судзе Савецкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі. 7 лютага 2023 года справу разгледзеў суддзя Сяргей Шаціла.

Восенню 2023 года быў вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання. Адбываў прысуд у ПК-17. Аднак, як грамадзянін Расійскай Федэрацыі, пасля вызвалення быў, хутчэй за ўсё, дэпартаваны.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»