Міхаіл Кухарчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 снежня 1982
Дата затрымання: 24 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 траўня 2023
Дата вызвалення: 1 снежня 2023
Суддзя: Богнат Ала
Міхаіл Аляксандравіч Кухарчук — жыхар Кобрыну, затрыманы за каментар не пазней за 24 студзеня 2023 года. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і змясцілі пад хатні арышт да суду.
Было апублікаванае відэа ад сілавікоў, у якім мужчыну вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў. На тым жа відэа былі прыклады такіх паведамленняў. Так, напрыклад, 27 лютага 2022 г. пад навіной пра тое, што Лукашэнка прызнаў запускі ракет з тэрыторыі Беларусі, быў пакінуты ў Telegram каментар пра «двух маразматыкаў, [..] што адзін быў вымушаны, што другі».
Справу палітвязня разглядалі 24 сакавіка 2023 г. у будынку кобрынскага РАУС. Суддзя Ала Богнат прызнала Міхаіла Кухарчука вінаватым і асудзіла да аднаго году зняволення ў калоніі. Мужчыну ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе 12 траўня 2023 г.
У чэрвені 2023 г. палітвязня этапавалі ў ПК № 3 з СІЗА-3.
1 снежня 2023 г. мусіў выйсці на волю.
Мужчыну, якога вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных каментароў, асудзілі да году калоніі