Міхаіл Корзун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1991
Дата затрымання: 10 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Груда Кацярына
Пракурор: Бялт Марыя
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Міхаіла Сяргеевіча Корзуна абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Кацярына Груда, дзяржабвінавачанне прадстаўляла памочнік пракурора Марыя Бялт.
Мужчыну затрымалі 10 студзеня 2022 г.
Брэсцкі абласны суд 6 кастрычніка 2022 г. завяршыў разгляд, і пасля трохдзённага разгляду крымінальнай справы, суддзя Кацярына Груда прызнала Міхаіла вінаватым ва ўчыненым злачынстве, і прызначыла мужчыну чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
3 студзеня 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.
За негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі — чатыры гады калоніі