Міхаіл Хаванскі

Дата нараджэння: 3 лютага 1986

Дата затрымання: 7 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 30 траўня 2022

Міхаіл Анатольевіч Хаванскі — жыхар Нясвіжа, асуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў).

Яго прызналі вінаватым у тым, што на акцыі пратэсту ў Нясвіжы 11 жніўня 2020 года ўдарыў па спіне міліцыянта, які ажыццяўляў затрыманне пратэстоўцаў.

Міхаіл цалкам адбыў тэрмін і 30 траўня 2022 года быў вызвалены з ПК № 2.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»