Міхаіл Хаміцэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 ліпеня 1989

Дата затрымання: 16 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 студзеня 2023

Дата вызвалення: 15 верасня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Пратэсты Мінск

Міхаіл Валер'евіч Хаміцэвіч быў затрыманы 16 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справа была ўзбуджана за распаўсюд і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.

Міхаіла змясцілі ў СІЗА КДБ, а на пачатку сакавіка перавялі ў СІЗА-1.

13 верасня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы палітвязня. 23 верасня яму прызначылі 2 гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязня перавялі ў віцебскі СІЗА-2.

У студзені 2023 г. Міхаіла этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.

Вызвалены 15 верасня 2023 г. 

Ад 2 да 2,5 гадоў калоніі: чатырох палітвязняў асудзілі за "перашкоду правядзення рэферэндума"

Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла Мікалаю Карабко 2,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а астатнім — па два года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па справе адбылося пяць працэсаў, якія праходзілі ў адкрытым рэжыме.

Распачата 9 крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму: каго затрымалі?

У КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі «зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю». Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»