Міхаіл Касцючык
Дата нараджэння: 4 студзеня 1997
Дата затрымання: 18 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Міхаіл Уладзіміравіч Касцючык быў затрыманы 18 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Міхаілу прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА-1, а ў сярэдзіне лютага 2022 — у баранавіцкі СІЗА-6. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.