Міхаіл Карасёў
Дата затрымання: 2 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Міхаіла Карасёва, шматдзетнага бацьку, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Вадзім Бобыраў прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на два гады.
Таксама ён павінен выплаціць абодвум пацярпелым міліцыянтам матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды у памеры па 500 рублёў.
На ягоную жонку склалі два адміністрацыйныя пратаколы — 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
У сям’і Карасёвых на выхаванні чацвёра дзяцей.
У Рэчыцы асудзілі мужчыну, які прагнаў з двара міліцыянтаў, прыняўшы іх за бандытаў