Міхаіл Кандратовіч

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 20 красавіка 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

23-гадовы Кандратовіч Міхаіл Мар'янавіч асуджаны 15 лютага 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК, а менавіта ў тым, што ён "выкарыстоўваючы ў якасці пратэснага сімвала палатно бел-чырвона-белага колеру, футболку белага колеру з гербам Пагоня, стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарогі і паблізу праспекта Незалежнасці, пляскаў у далоні, блакаваў рух транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту ў Мінску". Так гучыць абвінавачванне.

Падставай для затрымання і асноўным доказам па справе стаў фотаздымак са старонкі ў Instagram Міхаіла. На ёй зафіксаваны ўдзельнікі акцыі, якія трымаюць над галавой нацыянальны сцяг Беларусі, а сярод іх — Міхаіл у майцы з "Пагоняй".

На судзе Міхаіл прызнаў віну. Ён распавёў, што прачытаў у тэлеграм-канале "Nexta" аб правядзенні шэсця ў Мінску. Паводле яго, ён ведаў пра забарону ўдзелу ў "падобных мерапрыемствах", бо са СМІ яму было вядома пра затрыманні ўдзельнікаў такіх шэсцяў. Папярэдне Міхаіл набыў футболку з выявай герба Пагоня, у якой адправіўся на шэсце. На праспекце Незалежнасці каля БДУ ўбачыў, як грамадзяне неслі сцяг бел-чырвона-белага колеру, пасля чаго далучыўся да іх і таксама трымаў сцяг.

У выніку, суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Міхаілу два з паловай гады "хатняй хіміі". Да суда хлопец утрымліваўся пад вартай, пасля прысуду яго адпусцілі.

Майку з "Пагоняй", якая праходзіла па справе як рэчавы доказ, суддзя пастанавіла знішчыць.

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

 

 




Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»