Міхаіл Калішук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 ліпеня 1996
Дата затрымання: 31 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 28 сакавіка 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Міхаіл Іванавіч Калішук быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі.
31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіўся ў статусе падазраванага па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваўся ў СІЗА г. Брэста.
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Міхаіл Калішук атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія ён пасля прысуду адбываў у ПК №3 (Віцьба). Адміністрацыя калоніі аказвала на палітвязня ціск, у тым ліку змясціла яго на 25 сутак у ПКТ. Усё паказвала на тое, што хлопца хацелі абвінаваціць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы. У канцы 2021 стала вядома, што Міхаіла перавялі на турэмны рэжым, які ён адбывае ў магілёўскай Турме № 4.
Вызвалены 28 сакавіка 2024 г.
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
«Зычу табе вельмі моцнай душэўнай дабрыні да людзей»