Міхаіл Юдзін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 траўня 1977
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 траўня 2024
Суддзя: Мазайла Генадзь
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Гродна
Міхаіл Мікалаевіч Юдзін — прадпрымальнік, жыхар Гродна, 30 сакавіка 2021 года асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года). Таксама па гэтай крымінальнай справе асуджаны Міхаіл Ефімовіч, Вадзім Хіжнякоў і Андрэй Севертока.
Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севертока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП па прозвішчы Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.
Міхаіл Юдзін распавёў на судзе, што 27 ён са сваёй жанчынай паехалі ў кінатэатр, перад сенсам зайшлі ў бар. На вуліцы ён убачыў, што людзі "ў чорнай вопратцы" цягнулі чалавека, а гараджане разбягаліся з прыпынку. Міхаіл зрабіў ім заўвагу і сказаў: "Што вы робіце?". Па словах Юдзіна, яму тут жа пырснулі "сумессю" ў твар і затрымалі, заламаўшы рукі. Міхаіла адвялі ў аўтобус, у якім перамяшчаўся АМАП, дзе яго ўдарылі ў плечы гумавай палкай і паклалі на падлогу, распавёў гарадзенец у судзе.
Затым яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Да суда Міхаіл знаходзіўся пад вартай.
Вызвалены з ПК № 17 у траўні 2024 г.
Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі
У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі
У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі