Міхаіл Глухоўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Чараповіч Святлана, Лукашэвіч Дзмітрый

Пракурор: Зубко Іна

47-гадовага Міхаіла Глухоўскага 15 студзеня 2021 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска асудзілі на тры гады "хатняй хіміі", абвінаваціўшы яго паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас шэсця ва ўрочышчы Курапаты. Суддзя Святлана Чараповіч прызначыла менавіта такое пакаранне, якое запрашвала дзяржаўная абвінаваўца Ірына Зубко.

Згодна з раскладамі судоў, 20 красавіка 2023 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, Міхаілу могуць узмацніць пакаранне. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Першы прысуд за шэсце ў Курапаты: 3 гады "хатняй хіміі"

Суд Першамайскага раёна Мінска 15 студзеня вынес першы прысуд па крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за нядзельны Марш "Дзяды" 1 лістапада, калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе 231 чалавек. 47-гадовага Міхаіла Глухоўскага асудзілі на тры гады "хатняй хіміі", абвінаваціўшы яго ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас шэсця ва ўрочышчы Курапаты, чым прычыніў шкоду "Мінсктрансу" на суму больш за 10 тысяч рублёў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»