Міхаіл Галінскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 лістапада 1965

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Галаўкова Вера

Групы: Спартсмены

Міхаіл Леанідавіч Галінскі — адзін з самых вядомых трэнераў па кітайскіх адзінаборствах. Ягоныя выхаванцы выйгравалі міжнародныя спаборніцтвы па ўшу, а ягоная школа вядомая ў Беларусі і за яе межамі па выніках спаборніцтваў. 

Міхаіла затрымалі ў чэрвені 2024 года. Спачатку яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле адміністрацыйнай справы — за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Суд паводле "крыміналкі" над Міхаілам пачаўся 2 снежня. Яго абвінавачвалі ў "спробе ўдзелу ў вайне" (ч. 1 арт. 361-3 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова. 6 снежня 2024 г. быў агучаны прысуд.  

21 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.

7 сакавіка 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што Леанід пачаў адбываць прысуд.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»