Міхаіл Фірага
Дата нараджэння: 15 снежня 1987
Дата затрымання: 29 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Капцэвіч Алена
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 47

У віну Міхаілу Сяргеевічу Фірагу ставіцца тое, што ён у стане алкагольнага ап’янення з групай грамадзянаў блакіраваў рух транспарту на скрыжыванні завулка Тучынскага і вуліцы Кальварыйскай 10 жніўня з 00.30 да 01.35 гадзін. Яго дзеянні кваліфікаваныя па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Міхаіл быў затрыманы на суткі 3 верасня 2020 года, пасля адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
Суд Заводскага раёна агучыў прысуд Міхаілу Фірагу 24 снежня 2020 года. Суддзя Алена Капцэвіч асудзіла яго на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 29 студзеня 2021 Міхаіл адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №47.
![]()
Заводскі суд разглядзеў справу па блакаванні дарогі 10 жніўня. Міхаіла Фірага асудзілі на 3 гады "хіміі"