Міхаіл Добыш

кіроўца

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 жніўня 1984

Дата затрымання: 20 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 10 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 24 траўня 2023

Суддзя: Паўлоўская Іна

Пракурор: Пракапчук Юрый

Міхаіл Віктаравіч Добыш — жыхар Баранавічаў, да затрымання працаваў кіроўцам.

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выказалася ў "псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз". На падставе арт. 364 (Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады.

Вядома, што 15 лютага 2022 г. Міхаіл, як і шмат іншых "хімікаў", трапіў пад пераслед КДБ. Палітвязня перавялі з ПУАТ № 46 у Турму № 4.

25 ліпеня 2022 г. у Магілёве адбыўся суд, у выніку якога суддзя Дзмітрый Сасноўскі змяніў Міхаілу Добышу рэжым утрымання і перавёў яго на 10 месяцаў у калонію.

У траўні 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер

З 15 лютага ў папраўчых установах адкрытага тыпу супрацоўнікі КДБ ладзяць затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Таксама вядома пра затрыманне былога палітвязня, які ўжо адбыў "хімію", а таксама пра ператрусы ў "хімікаў", якія пакінулі Беларусь. "Вясна" прыводзіць хроніку пераследу асуджаных да "хіміі" палітзняволеных.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Міхаіла Добыша па артыкуле 364 КК

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выявілася ў «псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»