Міхаіл Дарагі
Дата нараджэння: 31 снежня 1998
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Справы: Пратэсты Гродна
Міхаіл Ігаравіч Дарагі і Андрэй Іванавіч Семчук былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 30 красавіка па 2 траўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Сасноўскі Дзмітрый.
25 ліпеня 2024 г. у Гродзенскім абласным судзе разгледзяць апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Скок Васіль.
9 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.