Мікалай Даніш

Дата нараджэння: 10 снежня 1959

Дата затрымання: 20 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Даніш Мікалай Уладзіміравіч 3-га лютага 2023 года асуджаны Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 343, ч. 2 арт. 343-1, ч. 2 арт. 169 Крымінальнага кодэкса.

Падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд у 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму набыў моц.

Перад прад'яўленнем абвінавачанняў па крымінальнай справе быў тры разы запар затрыманы па адміністрацыйнай справе, нібыта за дробнае хуліганства. Правёў на Акрэсціна 45 сутак запар. Перадачы ад родных для яго не прымалі.

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»