Міхаіл Беркас
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 траўня 1999
Дата затрымання: 16 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 месяц
Від пакарання: арышт
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 сакавіка 2021
Дата вызвалення: 10 красавіка 2021
Суддзя: Драгуноў Мікалай
Міхаіл Аляксеевіч Беркас - жыхар Оршы, асуджаны на 1 месяц арышту за тое, што нанёс некалькі графіці (Жыве Беларусь, 3% і г.д.) на збудаваннях ў аршанскім мікрараёне Заходняя.
Так, графіці, якія мелі пратэстны характар, былі намаляваны на краме, табакерцы, на будынку дома састарэлых, кантэйнерах для збора смецця і на некаторых іншых аб’ектах горада.
16 сакавіка 2021 года яго забралі адбываць пакаранне ў СІЗА №2 у Віцебску.
«Не лічу сябе ні героем, ні ахвярай». Гісторыя аршанца, які ўжо адбыў пакараньне за надпісы «Жыве Беларусь!»
У Оршы мясцовага жыхара асудзілі на месяц арышту за пратэстныя графіці