Міхаіл Башкатаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1989
Дата затрымання: 21 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 сакавіка 2022
Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024
Суддзя: Мазайла Генадзь
Міхаіл Эдуардавіч Башкатаў асуджаны ў студзені 2022 г. судом Ленінскага раёна Гродна да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
21 сакавіка 2022 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 48.
Выйшаў на волю напрыканцы сакавіка 2024 г.