Міхаіл Багуцкі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 17 красавіка 1980

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаціла Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Багуцкі Міхаіл Сяргеевіч асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 23 студзеня 2023 года справу разгледзеў суддзя Сяргей Шаціла. Ён прысудзіў Міхаілу "хатнюю хімію"

Вядома, што да суда Міхаіл утрымліваўся пад вартай у СІЗА.

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 18 лістапада 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя Сяргей Шаціла.

У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»