Міхаіл Антонаў
Дата нараджэння: 17 лістапада 1956
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Групы: Ваенныя
Антонаў Міхаіл Васільевіч мае вышэйшую адукацыю, ваеннаабавязаны, мае на ўтрыманні непоўнагадовае дзіця. Быў асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 24 кастрычніка 2023 года справу разгледзеў суддзя Якунчыхін Аляксандр.
24 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"У руках была незарэгістраваная сімволіка бчб-колера". 1,5 года "хатняй хіміі" за акцыю пратэсту