Міхаіл Анціпаў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 5 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Суддзя: Шыман Таццяна

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Міхаіл Сяргеевіч Анціпаў — грамадзянін замежнай дзяржавы, які мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Паведамляецца, што ён прыехаў у Беларусь каля 10 гадоў таму і па размеркаванні працуе на адным з прадпрыемстваў Мінскай вобласці. Яго абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства.

У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня 2023 года пастанавілі прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Выйшаў на волю восенню 2024 г. 

Маці "здала" ўчастковаму сына, які знішчыў чатыры сцягі ў Лошніцы

У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня 2023 года разглядалася крымінальная справа электраманцёра Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК).

Працяг “сцягападу” ў Беларусі: новыя прысуды за знявагу дзяржаўнай сімволікі

Суды Беларусі штотыдзень разглядаюць крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнай сімволікі, у ролі якой найчасцей выступае чырвона-зялёны сцяг. Як правіла, суды выносяць абвінаваўчыя прысуды, звязаныя з пазбаўленнем волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»