Міхаіл Лешуковіч

Дата нараджэння: 14 верасня 1967

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Лешуковіч Міхаіл Анатольевіч быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу 16 лютага 2024 года разгледзеў суддзя Лабоцкі Віталь.

Суд пастанавіў прызначыць Міхаілу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады (“хатняя хімія”).

7 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Гродна асудзілі за "паклёп" на Лукашэнку

Кастрычніцкі суд Гродна 16 лютага вынес прысуд 56-гадоваму мясцоваму жыхару Міхаілу Лешуковічу. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»