Мікалай Віцікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 жніўня 1954
Дата затрымання: 14 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 8 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2022
Суддзя: Зінчук Аляксандр
Пракурор: Кадоўба Кірыл
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Мікалай Герасімавіч Віцікаў — пенсіянер, былы сельскі дэпутат. Быў затрыманы 14 студзеня 2022 года.
Падставай для затрымання стала ягоны ліст у раённую газету "Маяк" па нагоды абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы, а "раёнка" адрэагавала абразлівым артыкулам. Пазней абвінавачанне змянілі на іншае: паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня 2022 г. вынеслі прысуд Мікалаю Віцікаву: суддзя Аляксандр Зінчук прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "замах на распаўсюд недакладнай, абразлівай.... інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў... ".
28 чэрвеня 2022 г. Мікалай выйшаў на волю з гомельскага СІЗА-3.
Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь
Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці