Мікалай Шляжко

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 3 красавіка 1970

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Мікалай Адамавіч Шляжко быў затрыманы разам з жонкай, калі выязджаў з Беларусі ў госці да дзяцей. Утрымліваўся да суда ў СІЗА. 

9 лютага 2024 года асуджаны ў судзе Савецкага раёна Мінска да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

7 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей

9 лютага 2024 году вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»