Мікалай Шэметаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1990

Дата затрымання: 21 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 ліпеня 2022

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Мікалай Мікалаевіч Шэметаў быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Быў праведзены ператрус у яго кватэры, у аўтамабілі, на офісе, дзе ён працаваў. Падчас ператрусаў канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і працоўны жорсткі дыск. Пры гэтым пастанову на ператрус, пастанову на арышт, іншыя копіі дакументаў па ператрусу і канфіскацыі яго жонцы адмовіліся пакідаць.

31 снежня Мікалаю прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і пакінулі пад вартай у СІЗА-1 у Мінску.

У Мікалая чацвёра непаўнагадовых дзяцей.

16 ліпеня 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Мікалая Шэметава вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады.

Палітвязень адбываў тэрмін у ПК № 22.

Мікалай цалкам адбыў пакаранне і 29 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.

"З'ехала са спаткання, а душа засталася там", — жонка палітвязня Мікалая Шэметава

Аксана Шэметава распавяла "Вясне" пра тое, чаму пагадзілася выйсці замуж за Мікалая ў дзень знаёмства, як дзеці паставіліся да затрымання таты, а яшчэ — падзялілася сваім метадам ліставання з мужам у фармаце дыялогу.

Яшчэ два выракі вынес суд за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020 года

У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 15 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Мікалая Шэметава і Анастасіі Тарэлка (ранее - Мілюгінай), якіх вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак падчас нядзельных маршаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»