Мікалай Слёз
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лютага 2000
Дата затрымання: 13 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 красавіка 2022
Дата вызвалення: 28 верасня 2022
Суддзя: Крывела Дзмітрый
Мікалай Адамавіч Слёз быў затрыманы за графіці на закінутай будоўлі, абвінавачаны паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і змешчаны ў Следчую турму №8.
8 снежня 2021 суд Барысаўскага раёна вынес рашэнне па справе. Мікалая Слёза прызналі вінаватым і прысудзілі 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Хлопца вызвалілі ў зале суда пасля трох месяцаў утрымання пад вартай.
У красавіку 2022 года Мікалай пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 9.
28 верасня палітвязень выйшаў на волю.
21-гадоваму палітвязню прысудзілі ажно год «хіміі» за намаляваны сцяг на закінутым будынку