Мікалай Сяргеенка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 студзеня 1983

Дата затрымання: 14 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бугук Наталля

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Мікалай Сяргеенка. Фота з сацсетак

Мікалай Уладзіміравіч Сяргеенка з Мінску быў затрыманы 14 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Мікалай — сябар Аб'яднанай грамадзянскай партыі, на ранейшых прэзідэнцкіх выбарах яго таксама затрымлівалі і змяшчалі на "суткі".

Да суда ўтрымліваўся тры месяцы ў СІЗА-1.

29 сакавіка 2022 года Мікалай быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»