Мікалай Папека

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 снежня 1961

Дата затрымання: 13 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 8 месяцаў і 15 дзён

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 снежня 2022

Суддзя: Маручак Сяргей

Пракурор: Плышэўскі Аляксандр, Ярошык Аляксей

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Справа карагодаў

Мікалай Мікалаевіч Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант "справы карагодаў", асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце.

З 13 верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 21.

Вядома, што на Міколу ціснулі на "хіміі". На думку знаёмых палітвязня, супраць мужчыны ладзілі розныя правакацыі, бо адміністрацыя мазырскай ПУАТ № 21 хацела адправіць Папеку ў калонію.

На пачатку красавіка 2022 г. суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на восем з паловай месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Вядома, што Мікалай адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 17 снежня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 15.

У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па "справе карагодаў". Трох палітвязняў вызвалілі ў зале суда

У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцейцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеныя, якія былі вызвалены ў зале суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»