Мікалай Малюта
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1991
Дата затрымання: 29 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 30 снежня 2023
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Фолькер Ульрых, дэпутат Бундэстага
Мікалай Сяргеевіч Малюта — жыхар Брэста, гісторык па адукацыі, працаваў будаўніком. Стаў фігурантам крымінальнай справы, распачатай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля жнівеньскіх акцый пратэсту ў горадзе.
Мікалая затрымалі 29 сакавіка 2021 года ў вёсцы ў бабулі, дзе ён быў з дзіцём. Да суда змясцілі ў СІЗА-7.
На наступны дзень пасля затрымання, 30 сакавіка, у Мікалая нарадзілася другое дзіця.
20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб "масавых беспарадках" за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказанай і прызначыла Мікалаю Малюту пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на 3 гады. Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
Па падліках праваабаронцаў, мусіў выйсці на волю 30 снежня 2023 г.
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце