Мікалай Ласіцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 жніўня 1989
Дата затрымання: 10 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2021
Дата вызвалення: 25 лютага 2023
Суддзя: Свіцін Дзмітрый
Пракурор: Марчанка
Мікалай Паўлавіч Ласіцкі асуджаны 11 снежня 2020 года на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (Паклёп).
25 лютага 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУАТ № 21, цалкам адбыўшы тэрмін.
Два гады "хіміі" за паклёп на маёра міліцыі