Мікалай Клімовіч
памёр у калоніі 5 траўня 2023 года
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 верасня 1961
Дата затрымання: 28 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бычыла Андрэй
Пракурор: Гузарэвіч Ілля
Памёр у турме
Групы: Блогеры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Увагу сілавікоў сацсеткі Мікалая Сцяпанавіча Клімовіча прыцягнулі ў снежні мінулага года. Тады яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За кратамі блогер адседзеў трое сутак, пасля яму стала дрэнна з сэрцам, бо мае інваліднасць у сувязі з хваробай сэрца. Міліцыянты перадалі яго лекарам на лячэнне і вызвалілі да суда. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў сатырычным малюнку, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы.
У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 28 лютага 2023 года абвясцілі прысуд — адзін год калоніі. Такі прысуд вынес суддзя Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе. Для адбыцця тэрміна Мікалай быў пераведзены ў віцебскую папраўчую калонію № 3.
5 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
5 траўня 2023 года Мікалай Клімовіч памёр у віцебскай калоніі. Ён памёр ва ўзросце 61 года.
Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце смерці Мікалая Клімовіча.
«Яго абклалі штрафамі, і ён выгульваў сабак за грошы, каб выжыць». Сябры памерлага ў калоніі Мікалая Клімовіча распавялі пра яго
У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да зняволення, негледзячы на захворванне сэрца
Пінскага блогера асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку
Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Пінскага блогера Мікалая Клімовіча пакаралі штрафам