Мікалай Халаеў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Целіца Лідзія
Справы: Пратэсты Мінск
Халаеў Мікалай Васільевіч асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, ці ўдзел ў іх). Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца.
Суд, які завяршыўся 19 снежня 2023 года, прызнаў Мікалая Халаева вінаватым і пакараў яго абмежаваннем волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту замененая на падпіску аб нявыездзе.
12 студзеня 2024 г. занесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
"Блакаваў вуліцы, нанёс ўрон “Мінсктрансу”: два з паловай гады "хатняй хіміі" для кладаўшчыка з Мінска