Мікалай Карсюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 траўня 1986
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 лютага 2023
Дата вызвалення: 28 студзеня 2024
Суддзя: Шастак Ніна
Справы: Справа Зельцэра
Мікалай Аляксандравіч Карсюк быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Мікалая абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка 2022 г. Мікалаю прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суддзя Ніна Шастак прызначыла палітвязню 100 базавых штрафу.
У сярэдзіне лістапада 2022 г. Мікалая перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.
У студзені 2023 г. МУС дадала палітвязня ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
На пачатку лютага 2023 г. палітвязня этапавалі ў ПК № 3.
Мусіў выйсці на волю 28 студзеня 2024 г.