Мікалай Каробка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 лютага 1987

Дата затрымання: 19 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 сакавіка 2024

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Пратэсты Мінск

Мікалай Аляксандравіч Каробка быў затрыманы пры перасячэнні мяжы ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справа была ўзбуджана за распаўсюд і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.

Вядома, што Мікалай скончыў фізічны факультэт БДУ, адзін год служыў у войску. Захапляецца спортам, кіно, класічнай музыкай. Быў назіральнікам у 2020 годзе: напярэдадні выбараў яго затрымалі і адміністратыўна арыштавалі на 6 сутак.

Мікалая змясцілі ў СІЗА КДБ, а ў сярэдзіне сакавіка 2022 перавялі ў СІЗА-1.

13 верасня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы палітвязня. 23 верасня яму прызначылі два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве яго перавялі з мінскага СІЗА у магілёўскую Турму № 4, а ў сярэдзіне студзеня 2023 г. у бабруйскую ПК № 2.

Мусіў выйсці на волю 21 сакавіка 2024 г. 

Ад 2 да 2,5 гадоў калоніі: чатырох палітвязняў асудзілі за "перашкоду правядзення рэферэндума"

Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла Мікалаю Каробку 2,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а астатнім — па два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па справе адбылося пяць працэсаў, якія праходзілі ў адкрытым рэжыме.

Распачата 9 крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму: каго затрымалі?

У КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі "зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю". Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»