Мікалай Кацура
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 22 лістапада 1976
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мохараў Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
Мікалай Мікалаевіч Кацура да затрымання ён працаваў інжынерам-хімікам. Мае дзіцёнка. Мужчыну судзілі па “справе Зельцэра”.
1 лістапада 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу. Суд прызнаў, што органам папярэдняга следства дзеянні мужчыны былі залішне кваліфікаваныя паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса, таму выключылі яго з абвінавачання. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369-1 КК (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь") Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак: 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).
Яго вызвалілі ў зале суда, таму што ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі да калоніі паводле "справы Зельцэра" за "дыскрэдытацыю Беларусі"