Мікалай Губін

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крупец Сяргей

8 чэрвеня 2023 года ў судзе Дзяржынску і Дзяржынскага раёну асудзілі Наталлю Міхайлаўну і Мікалая Аляксандравіча Губіных. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у адным з Маршаў у 2020 годзе.

Мужчыну асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, а жанчыну — на год «хатняй хіміі». Абодва прызналі віну.

Мужчыну і жанчыну затрымалі 24 студзеня 2023 году. Наталлю адпусцілі пад паручальніцтва другога лютага, Мікалая вызвалілі ў зале суда толькі пасля абвяшчэння прысуду. Справу разгледзеў суддзя Сяргей Крупец.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»