Мікалай Гмырак
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Баранава В.
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Гмырак Мікалай Генадзевіч (1979 г.н.) і Хацяновіч Дзмітрый Аляксандравіч былі асуджаныя ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска па трох артыкулах крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 431 (дача хабару), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 380 (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Справу з 22 жніўня па 8 кастрычніка 2024 года разглядала суддзя Баранава В. Было не менш за 12 паседжанняў.
Мікалай асуджаны да пазбаўлення волі і да этапа ўтрымліваецца ў СІЗА-1.