Мікалай Галаўкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 снежня 1991
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 студзеня 2023
Дата вызвалення: 2 сакавіка 2024
Суддзя: Сакратарова Таццяна
Справы: Справа Зельцэра
Мікалай Мікалаевіч Галаўкоў быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Раман праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і 368 (абраза Лукашэнкі).
Яго змясцілі ў жодзінскі СІЗА, пасля перавялі ў СІЗА-5 у Бабруйск.
Суд Асіповіцкага раёна 29 жніўня 2022 г. асудзіў мясцовага жыхара Мікалая Галаўкова да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3400 рублёў. Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Таццяна Сакратарова.
На пачатку студзеня 2023 г. палітвязня перавялі ў наваполацкую ПК № 1.
У сакавіку 2024 г. выйшаў на волю.
Жыхара Асіповічаў асудзілі па "справе Зельцэра" да трох гадоў калоніі і штрафу ў 3400 рублёў