Мікалай Федарэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 ліпеня 1986
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 5 снежня 2022
Суддзя: Каліна Святаслаў
Справы: Справа карагодаў
Мікалай Віктаравіч Федарэнка — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Мікалаю выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага 2021 г. вынес першыя прысуды па гэтай крымінальнай справе. Мікалай Федарэнка атрымаў 1,5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
6 чэрвеня 2021 г. ён пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 43.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 5 снежня 2022 г. выйшаў на волю.
Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"
Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт.адкрытага тыпу.
У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну