Мікалай Дземчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 жніўня 1989
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 сакавіка 2023
Суддзя: Зінчук Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
Мікалай Мікалаевіч Дземчанка быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У канцы жніўня 2022 г. палітвязня перавялі з жодзінскай СТ № 8 у гомельскі СІЗА-3.
2 верасня 2022 г. адбыўся суд над Мікалаем. У выніку яму выставілі абвінавачванне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК, прызналі вінаватым і асудзілі да зняволення ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю напрыканцы сакавіка 2023 г.
"Дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь": вынесены прысуд жыхару Гомеля